зма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. змазаць і змазацца (у 1 знач.).
2. Рэчыва, якім што‑н. змазваюць. Лыжная змазка. □ Дол.. быў утаптаны і стракаты ад плямаў гаручага і змазкі. Быкаў.
зма́зчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца змазкай чаго‑н.
змайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да майстраваць.
змака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змокнуць.
змакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў мокрым, намок. Грыша Лазовіч абняў [Соніну] галаву і прытуліў да сваіх грудзей. Цалаваў яе змакрэлыя вочы... Пестрак. Радыст з Беларусі, змакрэлы ад поту, лавіў галасы незнаёмых шырот. Вялюгін.
змакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.). Ад стараннасці змакрэлі рукі, я стаўляў кляксы, бясконца крэсліў, быў блізкі да плачу. Лужанін.
змаладу́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Зак. да маладушнічаць.
змалаці́цца, ‑лоціцца; зак.
Паддацца абмалоту; абмалаціцца. Сухі ячмень добра змалаціўся.
змалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Малацьбой аддзяліць зерне ад калосся, стручкоў і пад.; абмалаціць. Змалаціць жыта. Змалаціць гарох.
2. Разм. Моцна збіць, пабіць (пра людзей). Як наляцеў .. [рыцар], дык усё каралеўскае войска збіў .. з малаціў. Якімовіч. // Перабіць, паламаць (пра рэчы). Змалаціць усю пасуду.