зляка́нне, ‑я, н.
Разм. Стан паводле знач. дзеясл. злякацца, злякнуцца.
зляка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да злякнуцца.
зляка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да злякнуць.
злякну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Раптоўна і моцна спужацца. Акцызнік, відаць, не пачуў, як бразнулі дзверы і выбег з хаты Міхал, бо, калі падняў галаву ад сваіх гумавых ботаў і ўбачыў, што ў парозе пуста, — злякнуўся і змоўк. Пташнікаў. Зуб на зуб не пападзе. Злякнуўся надта. Пянкрат.
злякну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.
Разм. Раптоўна і моцна спужаць каго‑н.
злямцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад злямцаваць.
злямцава́цца, ‑цуецца; зак.
Збіцца ў лямец (пра валасы, воўну).
злямцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Збіць у лямец. Злямцаваць воўну.
злямцо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. злямцоўваць — злямцаваць і стан паводле знач. дзеясл. злямцоўвацца — злямцавацца.
злямцо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да злямцавацца.
2. Зал. да злямцоўваць.