зліццё, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зліць (у 2, 3 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зліцца (у 1–4 знач.). Зліццё рэк. Зліццё гукаў. Зліццё чалавека з прыродай.
зліць, злію, зліеш, зліе; зліём, зліяце і салью, сальеш, салье; сальём, сальяце; заг. злі; зак., што.
1. Выліць якую‑н. вадкасць з розных пасудзін у адну. У мароз нафта гусцее і становіцца як павідла. Для таго, каб зліць яе з цыстэрн[аў] у рэзервуары, неабходна пара. Лукша.
2. Выліць, пераліць што‑н. куды‑н. Зліць тлушч у банку. // Выліць ваду ці іншую вадкасць, аддзяліўшы ад чаго‑н. Зліць ваду са зваранай бульбы.
3. перан. Злучыць з чым‑н., аб’яднаць у адно цэлае. Вясною трактар перавярнуў многа меж[аў], зліў у адзін гладкі масіў палоскі. Кулакоўскі. // Непадзельна звязаць, злучыць паміж сабою адно з другім. Я рос сярод красы прыроды, Душу сваю з прыродай зліў. Журба.
4. Заліць усю паверхню вадкасцю. Зліць падлогу вадой.
злі́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад злічыць.
•••
Дні злічаны гл. дзень.
злі́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да злічыцца.
2. Зал. да злічваць.
злі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да злічыць.
злічы́цца, злічыцца; зак.
Аказацца злічаным; падлічыцца. Даходы ў канцы года злічацца.
злічы́ць, злічу, злічыш, злічыць; зак., каго-што.
Вызначыць суму, колькасць; пералічыць, палічыць. Агнёў на пуці не злічыш: і белыя, і зялёныя, і чырвоныя. Лынькоў. Алёшка не змог злічыць, колькі тут прайшло людзей, зблытаўся. Пташнікаў.
злічэ́нне, ‑я, н.
1. Улік, падлік. Злічэнне гадоў. □ Выпала часіна Падв[е]сці злічэнне Крыўды векавечнай, Вечнага цярпення. Купала.
2. Спосаб выражэння і абазначэння лікаў. Дзесятковая сістэма злічэння.
зло, ‑а, н.
1. Усё нядобрае, шкоднае, благое; проціл. дабро. [Закон] паказвае рабіць дабро і пазбягаць зла, імкнуцца да мірнага жыцця, не парушаючы спакою другіх. Алексютовіч. Уладзімір Ільіч папярэджваў аб небяспецы шавінізму, нястомна заклікаў да самай рашучай барацьбы з гэтым злом. «Полымя». // Бяда, няшчасце. Знайсці забойцу, гада-звера, Што прычыніў такое зло. Колас.
2. Разм. Пачуццё незадавальнення; злосць, гнеў. Зло ўзяло.
•••
На зло (злосць) каму — так, каб даняць, раззлаваць каго‑н., зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Анісся] на зло [брату].. пайшла за Сяргея. Лынькоў.
Непраціўленне злу насіллем гл. непраціўленне.
Як на зло (злосць) — не ў час, не к месцу, не тады, калі трэба. Раптам зверху на яго Шухнула салома. Як на зло, сама сабой З’ехала ахапкам. Гілевіч.
зло... (а таксама зла...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: а) зло, напрыклад: злоўжыванне; б) злы, напрыклад: злоязычны.