Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

злі́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да злітка, сустракаецца ў выглядзе зліткаў. Зліткавае золата.

злі́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан злітнага; адзінства каго‑, чаго‑н. Злітнасць партыі з народам. □ Аўтар хоча давесці свой твор да ўзорнай закончанасці, да найбольшай злітнасці формы з ідэяй. Чорны.

злі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які зліўся ў адно цэлае; адзіны, непадзельны. Злітнае напісанне. □ Умеў .. [Карп] на сходзе ў злітным тлуме распазнаць, адчуць і вылучыць галасы тых, каму найбольш цяжкі быў стары лад жыцця. Дуброўскі. Разам падаліся да калоны ўсе, зліліся, перамяшаліся і сталі гаманлівай злітнай масай. Шынклер.

зліто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да злітавацца.

2. Зал. да злітоўваць.

зліто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злітаваць.

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

зліў, зліва і зліву, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. зліваць — зліць (у 1 знач.).

2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для сцёку вады або другой вадкасці. Брудная вада сама вылівалася праз дзірку ў дне карыта і сцякала на двор: пад карытам у падлозе Лапко зрабіў зліў. Колас.

3. ‑а. Месца, дзе зліваюцца рэкі. Гарадзішча старое на зліве рэк, Больш як дзесяць стагоддзяў назад Першы зруб паставіў тут чалавек. Караткевіч.

злі́ўка, ‑і, ДМ зліўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зліваць — зліць (у 1 знач.).

2. толькі мн. (злі́ўкі, злівак). Злітыя рэшткі чаго‑н.

зліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зліты з розных пасудзін у адну (пра вадкасць). Зліўное малако.

2. Прызначаны для злівання чаго‑н. Зліўны жолаб. Зліўная труба.

злі́цца, зліюся, зліешся, з ліецца; зліёмся, зліяцеся і салыося, сальешся, сальецца; сальёмся, сальяцеся; заг. зліся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адзін паток. [Ручаіны] бягуць несціхана, бягуць безупынна, .. покі не сальюцца ў бурлівыя патокі. Колас. Паток імчыцца ўніз з вяршыні, Каб зліцца з ведалі ракі І ўпасці на далонь турбіны. Смагаровіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў выніку плаўлення ў адну суцэльную масу. Соль злілася ў камяк.

3. Аб’яднацца ў адну арганізацыю, групу і пад. — Мы сталі ў адзін фронт з другім, выяўленым намі тут партызанскім атрадам. К вясне нашы атрады зліліся. Чорны.

4. перан. Утварыць з кім‑, чым‑н. адзінае цэлае. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім. Колас. // перан. Змяшацца, перастаць, адрознівацца (для слыху, зроку і пад.). Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду. Шашкоў. Сінія палоскі кашулі на.. [Міхасёвай] спіне зліліся ў адно. Савіцкі. // перан. Неразрыўна звязацца з кім‑, чым‑н. Жыццё [Нямко] злілося з інтарэсамі калгаса, з клопатамі аб конях. Кулакоўскі. // Наблізіўшыся, саставіць быццам бы адно цэлае з кім‑, чым‑н., стаць як бы часткай чаго‑н. Салаўёў ляжаў, прыціснуўшыся да зямлі і стараючыся зліцца з ёю. Шахавец. Пятрусь з Антосем прыпалі да зямлі і, падпоўзшы да жыта, зліліся з ім. Нікановіч.

5. Льючыся, перамясціцца; сцячы. Смятана злілася, а малако засталося.