Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зі́мна, безас. у знач. вык.

Разм. Холадна. І сумна і зімна Старому слану. Далёкую згадвае ён старану. Зарыцкі.

зі́мні, ‑яя, ‑яе.

Тое, што і зімовы. Зімні вечар. Зімняе адзенне. □ Сціхлі песні зімняй буры. Колас. — [Партызаны] цяпер за гарэлымі балотамі, на Ласіным востраве. Там у іх — зімні лагер, — адказала дзяўчына. Шамякін.

зі́мнік, ‑а, м.

Разм. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. З грэблі адыходзіў у бок зімнік, па якім вазілі зімой сена з балот. Лынькоў. Зімнікі заўсёды пракладаюцца найкарацей — нішто не замінае іх рабіць там, дзе ўлетку часам і нага чалавечая не можа ступіць. Сабаленка.

зі́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Халодны. Зімная вада.

зімо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для зімоўкі. Зімовачныя палаткі.

зімо́вішча, ‑а, н.

Месца або памяшканне, дзе зімуюць, жывуць або спыняюцца зімою; зімоўе, зімоўка (у 2 знач.). Спыніцца ў зімовішчы.

зімо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.

зімо́й, прысл.

У час зімы. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка. Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць. З нар.

•••

Зімой лёду (снегу) не дастаць гл. дастаць.

зімо́ўе, ‑я, н.

Тое, што і зімовішча; зімоўка (у 2 знач.). Зімоўе. Згорбленая хатка. І ў ёй гаворыць мне стары: «А ў рэчкі гэтай, браце, хватка — Загінуць можна без пары». Кусянкоў.

зімо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зімаваць.

2. Тое, што і зімовішча. Пабудаваць зімоўку.