Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зімава́льнік, ‑а, м.

Глыбокая сажалка для трымання рыбы зімой.

зімава́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім зімуе рыба; прызначаны для зімавання рыбы. Зімавальная сажалка.

зімава́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зімаваць.

зімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. Жыць дзе‑н. зімой, заставацца дзе‑н. на зіму. Зімаваць на палярнай станцыі. □ На пустых званіцах зімавалі кажаны. Чорны. Цэлае мора высокай парыжэлай травы засталося зімаваць .. [на балоце], бо сюды не зойдзе ні гавяда, ні чалавек з касой. Колас. // Быць пакінутым на зіму, у племя (пра жывёлу). Зімавала дваццаць авечак.

2. Пераносіць холад, знаходзячыся ў грунце (пра расліны). Яравыя культуры ў нашых раёнах не могуць зімаваць.

•••

Зіму зімаваць — перабываць дзе‑н. зімовы час.

Пазнаць, дзе ракі зімуюць гл. пазнаць.

Паказаць, дзе ракі зімуюць гл. паказаць.

зімаро́дак, ‑дка, м.

Невялікая птушка з доўгай прамой дзюбай і вялікай галавой, якая жыве каля вады.

зімаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зімаўстойлівага. Зімаўстойлівасць раслін.

зімаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны процістаяць маразам і іншым неспрыяльным умовам зімы. Зімаўстойлівыя сарты сліў.

зі́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ласк. да зіма.

зімі́ца, ‑ы, ж.

Разм. Ласк. да зіма. Надакучыла ж зіміца! Прыхадзі хутчэй, вясна. Колас.

зі́мка 1, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Ласк. да зіма.

зі́мка 2, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

Разм. Азімая пшаніца.