Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

землеўпара́дкаванне, ‑я, н.

Сістэма мерапрыемстваў, якія паляпшаюць землекарыстанне. Сацыялістычнае землеўпарадкаванне. □ — Пра землеўпарадкаванне што чуваць? — Пішуць, што на пасёлкі людзі ідуць. Крапіва.

землеўпара́дчык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне землеўпарадкавання.

землечарпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для паглыблення дна рэк, вадаёмаў і пад., якая дастае грунт пры дапамозе чарпакоў, прымацаваных да рухомага ланцуга.

землечарпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землечарпання. Землечарпальныя работы.

землечарпа́нне, ‑я, н.

Выманне грунту са дна рэк, вадаёмаў і пад. з мэтай іх паглыблення.

земля... (гл. земле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: землязнаўства, земляробства.

землязна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне землязнаўства.

землязна́ўства, ‑а, н.

Галіна фізічнай геаграфіі, якая вывучае агульныя фізіка-геаграфічныя заканамернасці Зямлі; агульная фізічная геаграфія.

земляко́п, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае земляныя работы. Днём людзі ваявалі, а ўначы павінны былі станавіцца землякопамі. Мележ. Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Колас.

земляко́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канання зямлі. Землякопныя работы. Землякопныя машыны.