землепрахо́дзец, ‑дца,
Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў невядомыя для яго часу землі.
землепрахо́дзец, ‑дца,
Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў невядомыя для яго часу землі.
землетрасе́нне, ‑я,
Моцнае хістанне паасобных участкаў паверхні зямлі, якое выклікаецца вулканічнымі або іншымі працэсамі.
землеўлада́льнік, ‑а,
Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
землеўлада́льніца, ‑ы,
землеўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўладальніка.
землеўлада́нне, ‑я,
1. Уладанне зямлёй на пэўных умовах.
2. Участак зямлі, які знаходзіцца ў чыім‑н. карыстанні.
землеўла́снік, ‑а,
Тое, што і землеўладальнік.
землеўла́сніца, ‑ы,
землеўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўласніка.
землеўпара́дкавальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўпарадкавання.