Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здлу́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Зак. да длубаць.

здо́ба, ‑ы, ж.

1. Прыправа ў цеста (масла, яйцы, малако і пад.). Дабавіць здобы ў цеста.

2. зб. Булкі са здобнага цеста. Усталі нявесткі З кляновага ўслону, Пшанічную здобу Прынеслі з паклонам. Броўка. За касой паходзіш, і ў дастатку Апетыту — хоць вала нясі. Нават чэрствы хлеб усухамятку Лепш, чым здобу на мяду, з’ясі. Ляпёшкін.

здо́бны, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйцах і пад. (пра цеста і вырабы з яго). Здобная булка. □ У хаце было душна і прыемна пахла здобным цветам. Дуброўскі.

здо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Праявіць дабрату, злітавацца над. кім‑, чым‑н.

здо́быч, ‑ы, ж.

Разм. Здабыча.

здо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад здаіць.

здой, здою, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здойваць — здаіць.

здо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да здойваць.

здо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здаіць.

здо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і здале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. з інф. Быць у стане зрабіць, выканаць што‑н. [Таня] ведала; каб яна здолела расказаць усё шчыра бацьку, ёй адразу было б лягчэй, яна адразу адчула б сябе дома. Шамякін. Вее крыл узмах На прасторы сінім, Мы пракласці шлях Здолеем, асілім. Пушча.

2. з інф. Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. пры пэўных абставінах. Цяпер, стоячы над калонамі людзей, чалавек здолеў сказаць моцныя словы пра задачы і патрэбы ўсіх тых, што сабраліся тут. Чорны. — У нас сёння на які сеанс білеты? На дзесяць трыццаць? Ну дык вось, я не здолею пайсці. Васілёнак.

3. каго-што. Адолець, асіліць, змагчы. Мілая моладзь, слаўная моладзь Нашай бязмежнай краіны! Горы і мора можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны. Купала. // перан. Цалкам завалодаць (пра фізічны стан). У палатцы пад ялінай Сон здалеў, схіліў Марата, Задрамаў, заснуў хлапчына. Шушкевіч.