здзічэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. здзічэць.
здзічэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца дзікім (у 1 знач.). Кошка здзічэла. □ Наша поле здзічэла зусім — атруцілі слязамі зямлю, ды народ будзе вечна жывым, ён не скорыцца кату, ярму. Машара.
2. перан. Адвыкнуць ад людзей, стаць нелюдзімым. — Трэба ж мне хоць дзень дома пабыць, а то здзічэем там, у лесе, — апраўдвалася Марынка. Сабаленка. // Апусціцца, агрубець. — Калі пратрывае так даўжэй, вернемся да пячорнага жыцця. Здзічэем! — сказаў .. [Ян] са злосцю і накіраваўся да дзвярэй. Пестрак.
здзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дзьмухаючы, скінуць што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Здзьмухаць пыл са стала.
здзьмуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.
здзьму́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзьмухваць — здзьмухаць.
здзьму́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да здзьмухваць.
здзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.
здзьму́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Дзьмухнуўшы, скінуць, знесці што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Стары бераж[лів]а падняў з зямлі кавалак хлеба, асцярожна здзьмухнуў з яго пылінкі, пясок. Лынькоў. [Лукаш] нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.
здзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
Ачысціць ад чаго‑н. струменем паветра, ветру. [Тата] выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць. Карпюк. // Знесці што‑н. струменем паветра. Вецер здзьмуў паперу.
здзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здзець.
здзяйсне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзяйсняць — здзейсніць.