Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзірване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван. Здзірванелы курган. □ Дзень за днём ішла ўпартая праца — і на будоўлях, і на здзірванелых, запушчаных палях. Якімовіч.

здзірване́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца дзірваном, ператварыцца ў дзірван. Праз колькі часу выбіліся на лясную дарогу. Па ёй даўно ніхто не ездзіў — дарога зарасла травой, здзірванела. Паўлаў.

здзіў, здзіву, м.

Разм. Дзіва, здзіўленне. Хаця ўсё лета ў той год было пагодлівае, але гэта нядзеля выдалася на здзіў яснай. Дуброўскі.

здзіўле́нне, ‑я, н.

Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.

здзі́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад здзівіць.

2. у знач. прым. Які выражае здзіўленне. Здзіўленымі вачамі [Клава] глядзела на .. [Валодзю] з пасцелі, калі ён увайшоў. Чорны.

здзіўля́цца, ‑оецца.

Незак. да здзівіцца.

здзіўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да здзівіць.

здзіўля́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад здзіўляць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае здзіўленне; нечаканы, незвычайны. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.

3. Дзеепрысл. незак. ад здзіўляць.

здзічэ́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць здзічэлага.

здзічэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здзічэў, стаў дзікім (у 1 знач.). Здзічэлы сад. □ Здзічэлы конь.. чуйна ўзняў галаву ад вады.. і кінуўся прэч. Караткевіч.

2. перан. Які адвык ад людзей, ад культурных звычак; нелюдзімы. Здзічэлы чалавек.