Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.

2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. — Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.

сплюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Скласці пры падліку. Сплюсаваць ацэнкі.

сплю́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюснуць.

2. у знач. прым. Сплюшчаны (у 2 знач.). Сплюснутая шына.

сплю́снуцца, ‑нецца; зак.

Разм. Сплюшчыцца ​2, стаць сплюснутым ад ціску, удару. На .. [Дробаве] .. сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём сплюснулася ад меха і сям-там прабіта дажджом. Ракітны.

сплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Сплюшчыць ​2, сціснуць. Сплюснуць каробку. / у перан. ужыв. У свірне было душна, цесна. Гэтак жа цесна было ў грудзях — іх сціснула, сплюснула нейкім нечуваным цяжарам. Асіпенка.

сплю́шчанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сплюшчанага ​2.

сплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​1.

сплю́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​2.

2. у знач. прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска. Шушкевіч. // Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.

сплю́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сплюшчваць ​2 — сплюшчыць ​2.

сплю́шчвацца 1, ‑аецца.

Незак. да сплюшчыцца ​1.

сплю́шчвацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сплюшчыцца ​2.

2. Зал. да сплюшчваць ​2.

сплю́шчваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сплюшчыць ​1.

сплю́шчваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сплюшчыць ​2.