здзеравяне́ць і здзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць цвёрдым, як дрэва. Быльнік засох і здзеравянеў. // Здранцвець, анямець (пра часткі цела). У Васіля хутка забалела спіна, здзервянелі рукі. Гаўрылкін.
здзе́рці, здзяру, здзярэш, здзярэ; здзяром, здзераце; пр. здзёр, здзерла і здзёрла; зак., што.
Тое, што і садраць. [Трахім] здзёр з паленцаў белыя скруткі бяросты і падпаліў дровы. Савіцкі. — Гэты рыжы д’ябал .. здзёр з мяне за фурманку шалёную суму. Шамякін. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі.
здзе́рціся, здзярэцца; пр. здзёрся, здзерлася і здзёрлася; зак.
Тое, што і садрацца. Лыка лёгка здзёрлася.
здзець, здзену, здзенеш, здзене; зак., што.
Разм. Зняць што‑н. надзетае, абутае. Здзець паліто. Здзець боты. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне. Гартны. // Зняць што‑н. уздзетае, начэпленае. Бліжай сталі залатыя аганькі — Вось і бераг! Здзеньце вёслы, маракі! Гурло.
здзёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад здзерці.
здзёўбвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да здзёўбваць.