згуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Аб’яднаць у гурт, наблізіўшы аднаго да другога. Ды і ўсе армейскія коні, відаць, такія. Прывыкаюць да гурту, адзін да аднаго. Магчыма, баі і страхі іх так згуртавалі. Няхай.
2. перан. Аб’яднаць; зрабіць узгодненымі, аднадушнымі чые‑н. дзеянні. Верны, светлы праклала нам партыя шлях, Згуртавала, з’яднала нас воляй адзінай. Танк. Сам таго не заўважыўшы, .. [Мікалай] згуртаваў вакол сябе моладзь. Шамякін.
згурто́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згуртоўваць — згуртаваць.
згурто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згуртавацца.
2. Зал. да згуртоўваць.
згурто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згуртаваць.
згуса́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. згусаць — згуснуць.
згу́снуць, ‑не; пр. згус, ‑ла; зак.
Разм. Згусціцца, загусцець. Кісель згус.
згу́стак, ‑тка, м.
Густая маса, камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці. Згустак смятаны. □ Пятрусь Саўчык выцер потным рукавом згусткі крыві і прышпорыў каня. Каваль. // перан.; чаго. Канцэнтрацыя, сканцэнтраванне чаго‑н. Рылееў не пісаў спецыяльна песні, песню стварыў народ, які адабраў самы згустак тэксту ў сорак радкоў з адной думы, названай Рылеевым «Смерць Ермака». «Беларусь». Верш «Мінула пара дзявочая...» — сапраўды выхаплены з жыцця згустак чалавечай радасці, замілаванасці, смутку. Лойка.
згусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які згусцеў; загусцелы. Згусцелае цеста.
згусце́ць, ‑ее; зак.
Тое, што і згусціцца. Кісель згусцеў. □ У цемры, якая яшчэ больш згусцела пасля ўспышкі ракеты, дзедавай постаці не было відаць. Сіняўскі.