згру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згрудзіць.
згру́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся; зак.
Разм. Сабрацца дзе‑н. шчыльным натоўпам, гуртам. Наладчыкі, мантажнікі згрудзіліся каля інжынера, пазіралі ў яго чарцяжы. Арабей. Хутка перад сцэнаю і ў праходзе згрудзілася некалькі дзесяткаў дэлегатаў, а тыя, што засталіся на сваіх месцах, падняліся з крэслаў. Галавач. // Сабрацца групай, кучай. Ільдзіны з трэскам і хрустам напіралі адна на другую, і нарэшце ўся гэтая маса лёду, што згрудзіўся на рацэ, пачала рухацца. Асіпенка.
згру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Сабраць, скідаць у груду, кучу. Згрудзіць кнігі на паліцу.
згру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згрузіць.
згружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згрузіцца.
2. Зал. да згружаць.
згружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згрузіць.
згру́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згрузіцца.
2. Зал. да згружваць.
згру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згрузіць.
згрузі́цца, згружуся, згрузішся, згрузіцца; зак.
Разм. Згрузіць якія‑н. рэчы, груз з чаго‑н.; разгрузіцца. Возчыкі згрузіліся.
згрузі́ць, згружу, згрузіш, згрузіць; зак., што.
1. Зняць які‑н. груз з чаго‑н. Такуеў дапамог згрузіць з воза мяхі з бульбай. Корзун. // Разгрузіць (воз, машыну і пад.). Згрузіць тры машыны пяску.
2. Разм. Злажыць які‑н. груз дзе‑н., на што‑н. Згрузіць рэчы на воз. □ Некалькі аўтамашын прывезлі і згрузілі непадалёк ад палаткі, дзе жыла Люся, цэлыя сцены, дах і вокны новага дома. Даніленка.