згіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сагнуцца.
2. Зал. да згінаць.
згіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сагнуць.
згіне́нне, ‑я, н.
Пагібель. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на згіненне За люд наш, за вольнасць зямлі. Жыць будзеце вы ў пакаленнях, Сыны нашых вёсак, раллі! Колас.
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.
згла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згладзіць.
згла́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згладжваць — згладзіць.
згла́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згладзіцца.
2. Зал. да згладжваць.
згла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згладзіць.
згла́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць роўным, гладкім, пазбавіўшыся няроўнасцей. Жарнавыя камяні згладзіліся.
2. Знікнуць (пра якія‑н. няроўнасці). [Таня] ўбачыла, як згладзілася ўпартая маршчынка над пераноссем у гэтага чалавека, а позірк яго вачэй ужо не быў такі безуважлівы і цяжкі. Даніленка.
3. перан. Стаць менш прыметным, адчувальным; паступова знікнуць. Скончыўся сход — і ўражанне можа згладзіцца, а ў кнізе — гэта застаецца надоўга. Чорны. Сустрэча і размова з .. дзяком трохі папсавала настаўніку яго добры гумор... Але ўсё гэта хутка згладзілася, сцерлася з памяці, і ён з вялікаю зацікаўленасцю разглядаў двары тутэйшых сялян. Колас.
згла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Зрабіць гладкім, роўным, ліквідаваўшы няроўнасці. Убілі .. [дарогу] і згладзілі мужыкі, возячы ў маёнтак бульбу. Чарнышэвіч. // перан. Прывесці да аднастайнасці, зрабіць аднолькавым ва ўсіх частках. Згладзіць стыль.
2. Ліквідаваць, разгладжваючы якія‑н. няроўнасці. Згладзіць маршчыны.
3. перан. Зрабіць што‑н. менш прыкметным, менш адчувальным; змякчыць. Згладзіць супярэчнасці. □ Анатоль, каб згладзіць няёмкасць, кінуўся да Іны, узяў з яе рук сумачку і летняе паліто, пацалаваў у руку. Ваданосаў.
•••
Згладзіць вострыя вуглы — змякчыць вастрыню рознагалоссяў, супярэчнасцей.