Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыні́чышча, ‑а, н.

Паглыбленне, у якім знаходзіцца, б’е крыніца; крынічнае месца. З дарогі відна была старая крыніца — мініяцюрнае азярцо з багністым крынічышчам навокал. Чорны.

крыптага́мія, ‑і, ж.

Спосаб размнажэння бяскветкавых, споравых раслін.

[Ад грэч. kryptós — тайны і gámos — шлюб.]

крыптагра́ма, ‑ы, ж.

Надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і grámma — надпіс.]

крыптаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крыптаграфіі. Крыптаграфічнае пісьмо.

крыптагра́фія, ‑і, ж.

Спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і gráphō — пішу.]

крыптаме́рыя, ‑і, ж.

Паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва, якое дасягае вельмі вялікіх памераў.

[Ад грэч. ktyptós — тайны і meros — доля, лёс.]

крыпто́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, адзін з інертных газаў.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты.]

крысо́, ‑а, н.

Ніжняя частка якой‑н. адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала. Ляснік адхінуў крысо свайго кажуха, выняў акуляры. Пальчэўскі. Салдат згарнуў сцяг і заткнуў пад крысо шыняля. Сабаленка.

кры́ссе, ‑я, н., зб.

Крысы, полы. Рудак гаварыў, размахваючы рукамі так, што шырокае крыссе яго брызентавай курткі разляталася. Броўка.

кры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад крыць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. у знач. прым. Які мае страху, дах, верх. Крыты ток. Крыты ганак. □ Купляй вопратку шытую, а хатку крытую. З нар.

•••

Шыта-крыта гл. шыты.