завуалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Прыкрыць чым‑н. лёгкім, напаўпразрыстым. Завуаліраваць твар.
2. перан. Наўмысна зрабіць менш зразумелым, утаіць сапраўдны сэнс. Завуаліраваць думку.
завуго́лле, ‑я, н.
1. Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шумеў у завуголлі вецер і вельмі хацелася спаць. Быкаў. Задрыжала-замітусілася абгародка, бы сухое дуддзё ад ветру дзе ў завуголлі. Пташнікаў.
2. перан. (з прыназ. «па»). Разм. Тоячыся, асцерагаючыся. — Хлусню гавораць звычайна па завуголлю. У вочы няёмка казаць. Б. Стральцоў.
заву́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад завузіць.
заву́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завузіць.
заву́зіць, ‑вужу, ‑вузіш, ‑вузіць; зак., што.
Зрабіць вузей, чым трэба; звузіць. Завузіць сукенку ў таліі.
заву́зкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вузкаваты, вузейшы, чым трэба. [Лёдзі] не падабалася плацце — завузкае, хоць і перашытае. Карпаў.
заву́лак, ‑лка, м.
Невялікая вуліца, якая звычайна злучае дзве іншыя вуліцы. Некалькі крокаў па вузкай вуліцы, потым яшчэ трошкі па завулку — і тут жа табе высокі, круты бераг. Кулакоўскі. Прайшоўшы некалькі вуліц і завулкаў, Лабановіч накіроўваецца на прыстань. Колас.
заву́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да завулка.
завурката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Пачаць вуркатаць.
завурча́ць і завурчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць вурчаць, вурчэць.