Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

счыні́цца, счыніцца; зак.

1. Зачыніцца (пра створкавыя прадметы).

2. Спец. Сумясціцца, утварыць створ (у 3 знач.).

счыні́ць, счыню, счыніш, счыніць; зак., што.

1. Зачыніць (пра створкавыя прадметы). Счыніць вароты.

2. Спец. Сумясціць два прадметы, стаўшы такім чынам, каб яны аказаліся на адной лініі з вокам назіральніка і ўтварылі створ (у 3 знач.).

счыня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да счыніцца.

2. Зал. да счыняць.

счыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да счыніць.

счырване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў чырвоным (у 1 знач.). Даўно ўсё гэта было; А ў памяці — сорак трэці: Дагарала сяло, І, глытаючы снег счырванелы, Я ўцякаў з-пад расстрэлу... Нядзведскі. // Які зрабіўся чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванелы. Ніхто дужа не плакаў, адна чарнявенькая нявестка выцірала насоўкай счырванелыя вочы. Лось. — Дождж сціхае? — спытаў Карпенка. — Сціх, — сказаў Аўсееў, выцяг[нуўшы] да агню счырванелыя рукі. Быкаў.

счырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чырвоным (у 1 знач.). Абышоўшы разоў з дзесяць каля кедраў, нехта з гасцей заўважыў паламаны кедр, на якім ігліца не тое каб зруд[з]ела, але счырванела нават. Дубоўка. Як даспела, счырванела Ягада-рабіна, — Увокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчына. Купала. // Зрабіцца чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванець. Дала руку яна [Ева] нясмела І счырванела: грымнуў смех. Гаўрусёў. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Колас.

счы́рканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счыркаць.

счы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закрэсліць у многіх месцах; накрыць у беспарадку рысамі, пакрэсліць. [Экзаменатар] чырвоным і сінім алоўкам счыркала, пападкрэслівала ўсё маё ўкладанне. Грамовіч. — Што ж ты зрабіла, га, Алёнка? — узяў Рыгор дачку за руку. — З тваёй дысертацыі ліст выняла ды ўвесь счыркала, — адказала за дачку Галя. Арабей.

счы́сціцца, ‑ціцца; зак.

Сысці пры чыстцы (пра тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н.). Фарба счысцілася.

счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.

Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго. Хомчанка. Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў. Б. Стральцоў.