зубры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Самка зубра.
зубры́ца, ‑ы, ж.
Самка зубра. [У статку] і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.
зубры́цца, зубрыцца; незак.
Зал. да зубрыць.
зубры́ць, зубру, зубрыш, зубрыць; незак., што.
Разм. Механічна завучваць што‑н., не ўнікаючы ў сэнс. Зубрыць верш. Зубрыць урокі. □ Калі ні заходзіў Цімка да Сёмкі Чыжыка, дык той усё зубрыў матэматыку. Каваль.
зубрэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зубрыць.
зубча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З зубцамі, зуб’ем. Зубчастае кола. □ Ільночасальныя машыны спецыяльнымі зубчастымі шчоткамі аддзяляюць доўгае валакно ад кароткага. Рунец.
2. Які мае няроўныя, ломаныя абрысы. Узышоў месяц. Выразна выступілі зубчастыя верхавіны ёлак. Лынькоў. У вадзе люстравалася неба і зубчасты верх лесу. Чорны.
зубча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Зубчастая частка механізма, прыстасавання. Зубчатка дамкрата.
2. Няроўнасць у абрысах чаго‑н. Толькі далёка-далёка, на самым даляглядзе, ледзь прыкметна чарнела зубчатка лесу. Новікаў.
зубча́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зубчасты. Зубчатае кола. □ Цямнее край зубчаты бору. Багдановіч.
зу́бчык, ‑а, м.
Памянш. да зуб (у 2 знач.), да зубец; невялікі выступ на чым‑н. Зубчыкі ключа.
зуёк, зуйка, м.
Невялікая птушка сямейства сяўцоў, якая жыве па берагах вадаёмаў.