Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альтэрнаты́ва, ‑ы, ж.

1. Неабходнасці выбару паміж дзвюма магчымасцямі, адна і якіх выключае другую.

2. Кожная з гэтых магчымасцей.

[Фр. alternative ад лац. alternare — чаргавацца.]

альтэрнаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які дапускае адну з дзвюх магчымасцей. Альтэрнатыўнае пытанне.

альтэрна́цыя, ‑і, ж.

Спец. Заканамернае чаргаванне гукаў фанетычна розных, але этымалагічна блізкіх у словах з агульнай асновай (пяку — пячэш); чаргаванне марфем (гарачы — гаручы).

[Лац. alteratio — чаргаванне.]

а́льфа, ‑ы, ж.

Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

•••

Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў.

Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца.

Альфа і амега — пачатак і канец чаго‑н.; усё галоўнае.

[Грэч. alfa.]

альфо́нс, ‑а, м.

Разм. уст. Мужчына, які знаходзіцца на ўтрыманні ў любоўніцы.

[Ад імя дзеючай асобы камедыі А. Дзюма (сына) «Масье Альфонс».]

альхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вольхі. Альховыя дровы. Альховы ліст. // Зроблены з вольхі. Альховыя начоўкі. □ Хоць альховы, абы новы. Прымаўка.

альхо́ўнік, ‑у, м., зб.

Тое, што і алешнік.

а́льцінг, ‑а, м.

Парламент у Ісландыі.

альша́нік, ‑у, м.

Тое, што і алешнік.

альшы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і алешына. А гэта я пачуў ад тых альшын, Што выраслі на берагах Разліва. Танк.