звярэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; што.
Зак. да вярэдзіць.
звярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца зверам (у 2 знач.); даходзіць да шаленства. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты. Мележ. Войт з кожным ударам пугі ўсё болей звярэў, ахрып ад дзікай лаянкі. Бядуля.
звясло́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да звеславацца.
звясту́н, звестуна, м.
Разм. Той, хто прыносіць якую‑н. звестку; вястун. Аджытай цемры звестуны — Такім няма, не будзе ходу. Колас. Увысь з галубятні ўзняўся Крылаты звястун-паштальён. Танк.
звясту́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да звястун.
звяць, звяну, звянеш, звяне; зак.
1. Стаць вялым, бляклым; завяць. Кветкі звялі ад спякоты. Трава звяла. // перан. Страціць свежасць; змарнець. Хоць Барташэвічу і было больш за шэсцьдзесят год, усё ж ён яшчэ быў пругкім чалавекам, а жонка ў зорак пяць год звяла, як кветка ў спёку. Гурскі.
2. перан. Зрабіцца вялым, млявым. Цягавіты стары, каб прыйшлося, перамог бы яшчэ сваю ўтому пасля цяжкай дарогі і прайшоў бы яшчэ адным махам з пяцьдзесят кіламетраў, але тут задушыла яго трывога: ён зусім звяў. Чорны. І ногі і рукі ў Івана звялі. Гарэцкі.
згаблёўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згаблявацца.
2. Зал. да згаблёўваць.
згаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згабляваць.
згаблява́цца, ‑блюецца; зак.
Зняцца пры габляванні (пра верхні слой чаго‑н.).
згаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Габлюючы, зняць верхні слой чаго‑н. Згабляваць няроўнасці. □ — Ідзі, Мікалай, мне тут у гэтай дошцы кант згаблюй — я збіваць пачну. Чорны.