Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

звя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Назойліва прасіць, напамінаць, патрабаваць. Трэба расплаціцца з панскім аканомам, каб не звязаў на кожным кроку пра доўг за вугаль. С. Александровіч.

2. Надакучліва брахаць (пра сабаку).

звяглі́васць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць звяглівага; надакучлівасць, назойлівасць. [Пацяроб] без ладу, з чыста бабскай звяглівасцю ўтыкаўся ў прамову кожнага. Зарэцкі.

звяглі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які надакучае сваім прыставаннем з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Да слыху Вікі пачалі даходзіць.. словы звяглівага інтэнданта. Вітка.

2. Брахлівы (пра сабаку).

звягло́, ‑а, м. і н.

Разм. Пра звяглівага чалавека.

звя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да звягаць (у 2 знач.).

2. Неабдумана, неасцярожна сказаць што‑н.

звягня́, ‑і, ж.

Разм. Звяга. Ніхто звягні не любіць.

звяда́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. звядаць.

звяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вянуць, засыхаць.

звядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зводзіць — звесці (у 3–9 і 12 знач.).

звя́зак, ‑зка, м.

Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам. Звязак ключоў. Звязак кніг. □ [Маці] несла ў руках ладны звязак розных рэчаў. Якімовіч.