Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

звышпла́навы, ‑ая, ‑ае.

Які перавышае прадугледжанае планам. Звышпланавыя пастаўкі.

звышправадні́к, ‑а, м.

Метал або сплаў, які мае ўласцівасць пры вельмі нізкай тэмпературы поўнасцю траціць электрычнае супраціўленне.

звышправадніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да звышправаднікоў, які з’яўляецца звышправадніком. Звышправадніковыя электрамагніты.

звышправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць звышправоднага.

звышпрыбы́так, ‑тку, м.

У капіталістычным грамадстве — прыбытак, які значна перавышае сярэдні прыбытак капіталістычнага прадпрыемства.

звышра́нні, ‑яя, ‑яе.

Які наспявае значна раней звычайнага (пра сельскагаспадарчыя культуры). Звышранняя пшаніца. // Які праводзіцца раней звычайнага. Звышранняя сяўба.

звышсакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

У вышэйшай ступені сакрэтны. Сакрэтны пакет станавога прыстава Агаціна Галер палажыў у свой звышсакрэтны сейф. Якімовіч.

звышсветлавы́, ‑ая, ‑ое.

Які перавышае скорасць распаўсюджання святла. Оптыка звышсветлавых скарасцей.

звышско́расны, ‑ая, ‑ае.

Які перавышае звычайную скорасць. Звышскорасны палёт.

звыштэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прадаўжаецца звыш вызначанага тэрміну. Звыштэрміновая служба.

2. Крайне тэрміновы, неадкладны. Звыштэрміновая справа.

3. у знач. наз. звыштэрміно́вы, ‑ага, м. Ваеннаслужачы, які дабравольна застаўся на вайсковай службе пасля адбыцця абавязковага тэрміну.