звонкагало́сы, ‑ая, ‑ае.
Са звонкім голасам. З саду далятала вясёлая гамана — то дзявочая прыпеўка, то выбух смеху, то пераліў звонкага голаса гармоніка. Хадкевіч.
зво́нкі 1, ‑ая, ‑ае.
Гучны, гулкі; проціл. глухі. Звонкі крык. Звонкая песня. □ Звонкі голас пакаціўся па люстранай роўнядзі ракі і шматразовым рэхам адгукнуўся ў лесе. Шчарбатаў. // Здольны гулка, выразна гучаць. Звонкае шкло. □ А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Колас. // Здольны гучна адбіваць гукі, даваць адгалоскі. Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! Багдановіч. Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае. Шамякін. // Які ўтвараецца з удзелам голасу (пра гукі). Звонкі зычны.
•••
Звонкая манета гл. манета.
зво́нкі 2, ‑нак; адз. звонка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі. — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк карты і абцёр пот са лба. Гарэцкі.
зво́нку, прысл.
1. Са знешняга боку. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. Толькі звонку, з калідора, даносіліся мерныя крокі вартавога. Навуменка.
2. Разм. Знешне, з выгляду. Звонку .. [Ліпняк] быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. Карызна не сцерпеў — пахваліўся звонку нібыта спакойна, безуважна, але з прытоеным унутры трапятаннем: — Ты ведаеш, што я з жонкаю разышоўся? Зарэцкі.
зво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да з’араць.
зво́стрывацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звастрыцца.
2. Зал. да звострываць.
зво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да авастрыць.
зву́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць звужанага. Звужанасць тэматыкі.
зву́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звузіць.
2. у знач. прым. Зменшаны, вузкі. Часам нешта атрымлівалася і няблага, і Крэйдзік нават ухвальна ківаў галавою, але ў звужаных вачах і строга падціснутых вуснах майстра таілася незадаволенасць. Савіцкі.
звужа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звузіцца.
2. Зал. да звужаць.