Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зво́днік, ‑а, м.

Той, хто займаецца зводніцтвам. А зводнік зводдаль наглядае, Як пры дзяўчыне хлопец тае. Бачыла.

зво́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да зводнік.

зво́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.

зво́дніцтва, ‑а, н.

1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.

2. Пляткарства, нагаворы.

3. Падбухторванне да якіх‑н. дрэнных учынкаў.

зво́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца зводніцтвам.

зво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.

2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.

3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.

зво́ды, ‑аў; адз. няма.

Разм. Нагаворы, плёткі. І жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Адамчык. Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Янкоўскі.

звоз, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. звозіць — звезці (у 1–3 знач.).

зво́зіцца, ‑зіцца; незак.

Зал. да звозіць.

зво́зіць, звожу, звозіш, звозіць.

Незак. да звезці.