звёрствацца, ‑аецца; незак.
Зал. да звёрстваць.
звёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звярстаць.
звіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звіваць — звіць.
звіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звіцца.
2. Згінацца, выгінацца з боку ў бок. Хвост змяі сутаргава звіваецца. В. Вольскі. // Мець форму звілістай лініі, прымаць звілісты напрамак (пра раку, дарогу і пад.). Налева, за поплавам, звівалася рэчка. Асіпенка. Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш. Колас.
3. Зал. да звіваць.
звіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звіць.
зві́вісты, ‑ая, ‑ае.
Які звіваецца; звілісты. Дарога вядзе ад хутара да хутара, мяккая, як атлас, расквечаная блакітнымі лужынкамі, звівістая і няпэўная, як палёт матыля. Караткевіч.
звідна́, прысл.
Разм. Ад світання, з самага рання. Звідна давідна ляскаталі пасы, І пілы звінелі на ўсе галасы. Зарыцкі. Да цямна звідна ў рабоце, Гаспадарыць сам сабе. Бялевіч.
звізі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Накіраваць аптычны або вугламерны інструмент на які‑н. пункт, прадмет.
зві́ліна, ‑ы, ж.
Невялікае скрыўленне, закруглены заварот; загіб. Звіліна ракі. / Пра хвалістыя складкі на паўшар’ях мозгу. Звіліны на кары галаўнога мозгу.
зві́лістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць звілістага. Звілістасць рэчышча.