заво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.
Незак. да завесці.
заво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).
заво́дны, ‑ая, ‑ае.
Добрага заводу; пародзісты. У другой палавіне хлява — цяляты заводнай пароды. Баранавых. Заводнае стада пасвілася ў лагчыне. Бядуля.
заво́дскі, ‑ая, ‑ае і завадскі́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да завода 1 (у 1 знач.). Заводскія трубы. Завадскія карпусы.
2. Які мае адносіны да завода 1 (у 2 знач). Заводская канюшня.
заво́дчык, ‑а, м.
Уласнік, гаспадар завода 1 ў буржуазных краінах; прадпрыемец. Ні ў якую справядлівасць.., якая бараніла інтарэсы селяніна перад дваранствам, ці рабочага перад загадчыкам, я не веру. Галавач.
заво́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.
2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. У млыне ляжалі нямала завозу. Чарнышэвіч.
заво́зіцца, ‑іцца; незак.
Зал. да завозіць.
заво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.
Незак. да завезці.
заво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. завозіць — завезці (у 2 знач.).
заво́зна, безас. у знач. вык.
Пра вялікую колькасць прывезенага ў млын збожжа, пра вялікі завоз (у 2 знач.). Завозна каля млына, стаяць калёсы, нагружаныя мяшкамі зерня. Гурскі. Як умалотна, дык і завозна. З нар. // перан. Наогул пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Па Волзе паром самаходны ідзе Насустрач вірлівай настойлівай плыні. Завозна, і вольнага месца нідзе Не адшукаеш на гэтай махіне. Зарыцкі.