звані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да званіцы. Званічная вежа.
званко́вы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да звонак, звонкі. Званковы валет. Званковая дзевятка.
званко́вы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да званка. Званковая кнопка.
зва́нне, ‑я, н.
1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае кваліфікацыю ў галіне якой‑н. дзейнасці або службовае становішча. Воінскае званне. Званне інжынера. Званне ўрача. Вучонае званне. □ Аксіння Хвядосаўна Снягір — удава, муж яе, былы раённы работнік, загінуў у канцы вайны ў званні маёра. Шамякін. // Ганаровае найменне, якое прысвойваецца за якія‑н. заслугі і з’яўляецца адным з відаў узнагароды. Званне Героя Сацыялістычнай Працы. Званне заслужанага настаўніка. // Найменне, якое ўказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі, групы і пад. Змагацца за званне брыгады камуністычнай працы.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — саслоўная прыналежнасць, саслоўны стан. Мяшчанскае званне. Духоўнае званне. // Уст. Тытул. Графскае званне.
3. Разм. Прозвішча, імя, мянушка. — Празвалі людзі Здрокам, і, напэўна, памрэш з гэтым казяўчыным званнем. Кандрусевіч.
•••
Адно званне — пра тое, што, захаваўшы сваё найменне, страціла асноўныя якасці, вартасці.
Ані звання каго-чаго — зусім не існуе, і ў паміне няма. — Але наконт прыватнаўласніцкага перажытку я вам магу сказаць пэўна: у мяне яго няма ані звання. Васілёнак.
звано́к, ‑нка, м.
1. Невялікі звон (у 1 знач.). [Старшыня] узяў .. званок і яшчэ раз пазваніў. Бядуля. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. // Усякае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў, падобных на гукі гэтага прадмета. Электрычны званок. □ За ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком. Нікановіч.
2. Гукавы сігнал, створаны такім звонам, прыстасаваннем. Першы школьны званок. Тэлефонны званок. □ Недзе далёка чулася дыханне вялікага горада: шум машын, званні трамваяў. Шыцік.
3. Разм. Тэлефонная размова (звычайна кароткая і дзелавая). Званок з міністэрства. □ — Пературбацыя гэта — знаеш? Сядзіш толькі на званках і на паперах. Тое давай, тое не давай. Пташнікаў.
4. Разм. толькі мн. (званкі́, ‑оў). Тое, што і званочак (у 2 знач.). У мурагу ірдзеюць рамонкі і званні. Лось.
звано́чак, ‑чка, м.
1. Памянш. да званок (у 1 знач.); невялікі званок.
2. Разм. толькі мн. (звано́чкі, ‑аў). Травяністая расліна сямейства званочкавых з блакітнымі або цёмна-сінімі кветкамі, падобнымі на званок. Пагойдвалася на тонкіх ножках густа-блакітныя бутоны званочкаў. Асіпенка.
звано́чкавыя, ‑ых.
Сямейства зрослапялёсткавых двухдольных раслін, да якога адносяцца розныя віды званочкаў.
званчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. звонкі.
званчэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца званчэйшым. Голас званчэе.
зва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў запрашэнне; запрошаны. Званы госць. □ Прыйшоў не званы, ідзі не сланы. Прыказка.
3. у знач. прым. З запрошанымі гасцямі (пра вечар, абед і пад.). Званы абед.
•••
Так званы — а) як звычайна называюць. Злева ад нас праходзіў так званы гасцінец, абсаджаны стогадовымі бярозамі. Рунец; б) ужываецца для вырашэння іранічным або адмоўных адносін да каго‑, чаго‑н.
зваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць.
Зак. да варажыць.