Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

звадкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад звадкаваць.

2. у знач. прым. Ператвораны ў вадкі стан. Звадкаваны газ.

звадкава́цца, ‑куецца; зак.

Перайсці ў вадкі стан.

звадкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Перавесці, ператварыць у вадкі стан. Звадкаваць аміяк.

звадко́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звадкавацца.

2. Зал. да звадкоўваць.

звадко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звадкаваць.

зва́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае адносіны да звадкі. Звадлівыя адносіны.

2. Схільны да звадак. Звадлівы чалавек.

зва́днік, ‑а, м.

Разм. Той, хто займаецца звадамі.

зва́дніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да зваднік.

зва́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы звадніку.

зва́дніцтва, ‑а, н.

Разм. Схільнасць да звадак.