збяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да збегчы.
2. Спускацца па схіле ўніз, пад адхон (пра дарогу, сцежку і пад.). З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты з прыгожых берагоў крутых. Дубоўка.
збядне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які збяднеў, стаў бедным. У скрыпача валасы былі гладка, акуратна прычасаны, і ўвесь ягоны выгляд паказваў на збяднелага інтэлігента. Галавач.
збядне́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. збяднець.
збядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць бедным. Бяднейшы часамі пабагацее, а багаты збяднее, калі надыдзе якое ліха. Колас.
збядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да збедніцца.
2. Зал. да збядняць.
збядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да збедніць, збядніць.
збяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які збялеў, стаў белым. Поле вымерла, стыў збялелы ад інею лазняк у абочынах. Пташнікаў. На пасцелі ляжаў збялелы, як палатно, чалавек. Новікаў.
збяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць белым; пабялець. Пазняк збялеў. Усе, убачыўшы яго твар, адразу сціхлі. Дуброўскі. То збялее хлопец, як папера, то зальецца чырванню. Ваданосаў.
збянтэ́жанасць, ‑і, ж.
Стан збянтэжаная. Дзед пастараўся прыняць самую пацешную постаць перапалоханага чалавека. Такая перапалоханасць і дзедава збянтэжанасць развесяліла легіянераў. Колас.