Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

збіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да збіцца.

2. Зал. да збіваць.

збіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да збіць.

збіра́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца збіраннем, зборам чаго‑н. Збіральнік фальклору. Збіральнік жэмчугу.

2. Прыстасаванне, якое служыць для збірання чаго‑н. Збіральнік вады.

збіра́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да збіральнік (у 1 знач.).

збіра́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да збіральніцтва, збіральніка. Збіральніцкая дзейнасць этнографа.

збіра́льніцтва, ‑а, н.

1. Разм. Збіранне калекцыі (калекцый); калекцыянерства. Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання (ягад, грыбоў і інш.). Збіральніцтва дрэнна забяспечвала патрэбы людзей у харчаванні.

збіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які служыць для збірання чаго‑н. Збіральнае шкло. Збіральныя валаскі насякомых.

2. Які аб’ядноўвае ў сабе характэрныя прыметы некалькіх аднародных з’яў, прадметаў, асоб і пад.; абагульнены. Збіральны мастацкі вобраз. Збіральная назва.

збіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збіраць — сабраць.

збіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сабрацца.

2. Зал. да збіраць.

збіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да сабраць.

2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. □ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.

•••

Збіраць вяршкі — забіраць самае лепшае.

Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.

Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.