збано́к, ‑нка, м.
Невялікі збан; тое, што і збан. Волечка даставала з паліцы збанок і накрывала яго цадзілкай. Чорны.
збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.
1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.
2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.
збаро́знены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад збаразніць.
зба́ўка, ‑і, ДМ збаўцы; ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць — збавіць.
2. Збаўленая колькасць чаго‑н.
збаўле́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць 1 — збавіць 1.
збаўле́нне 2, ‑я, н.
Тое, што і збавенне. Мы зараз чуем выбухі глухія, Прыходзіць светлага збаўлення час. Астрэйка.
зба́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць 1.
зба́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць 2.
збаўля́цца 1, ‑яецца; незак.
1. Незак. да збавіцца 1.
2. Зал. да збаўляць 1.
збаўля́цца 2, ‑яецца; незак.
1. Незак. да збавіцца 2.
2. Зал. да збаўляць 2.
збаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да збавіць 1.
збаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да збавіць 2.
зба́ўца, ‑ы, м.
Тое, што і збавіцель. [Лорд] расчуліўся.., калі павінен быў развітацца з сваімі збаўцамі. Лынькоў.