Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завіру́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. З завірухай, завірухамі. Завірушлівая зіма. □ Нічога не было чутно ў гэту завірушлівую ноч. Лупсякоў.

2. Які мае адносіны да завірухі, уласцівы ёй. Завірушлівы вецер.

завіру́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і завірушлівы. Мінула завірушная зіма з усімі сваімі нягодамі — голадам і холадам. Ігнаценка.

завіры́цца, ‑рыцца; зак.

Пачаць вірыцца.

завіры́ць, ‑рыць; зак.

Пачаць вірыць.

завіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завіснуць.

заві́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Павіслы, звіслы. Завіслае павуцінне.

2. Размешчаны нерухома ў вадкім ці газападобным асяроддзі; які не злучаецца з гэтым асяроддзем (пра часцінкі цвёрдых цел). Мутныя воды ў сажалках, азёрах і рэках ачышчаюцца ад завіслых у іх цвёрдых частачак. Гаркуша.

заві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завіс, ‑ла; зак.

Зачапіўшыся за што‑н., застацца вісець; павіснуць. Пачаў тут волат-дуб трашчаць, пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс. Дубоўка. Лахінскі.. завіс на плоце і вісеў так, перавесіўшыся галавою на Газавы завулак. Гарэцкі.

за́вісь, ‑і, ж.

Спец. Вадкасць ці газ, у якіх размешчаны часцінкі якога‑н. цвёрдага цела ў завіслым (у 2 знач.) стане; суспензія.

завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў. Навуменка. Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль. Пальчэўскі.

заві́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завітаць.