Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зашчыпа́ць 1, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле і ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Замучыць шчыпкамі. Гусак зашчыпаў кураня.

зашчыпа́ць 2, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле і ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шчыпаць.

зашчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Захапіць шчыпком. Зашчыпнуць скуру на руцэ.

зашчы́так, ‑тка, м.

Абл. Франтон. Свідзерскі па лесвіцы, прыстаўленай да зашчытка, палез на гарышча. Хомчанка.

зашчэ́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зашчаміць.

зашчэ́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашчаміцца.

2. Зал. да зашчэмліваць.

зашчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашчаміць.

зашчэ́пка,

гл. зашчапка.

зашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зашчапіць.

зашчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашчэпліваць — зашчапіць.

зашчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашчапіцца.

2. Зал. да зашчэпліваць.