зашо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць шоргаць. // Прашоргаць. Зашоргалі дзесяткі чаравікаў, і ўвесь атрад умомант стаў у стройную калону. Якімовіч.
зашпаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зашпакляваць.
зашпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Замазаць шпаклёўкай. Зашпакляваць шчыліны.
зашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Пачаць шпацыраваць.
зашпілі́цца, ‑шпілюся, ‑шпілішся, ‑шпіліцца; зак.
1. Зашпіліць на сабе адзежу. — Хустку завяжы, зашпіліся, — наўздагон крыкнула.. [Мані] маці. Васілевіч. Аўсееў пасядзеў яшчэ, пасля нетаропка зашпіліўся і неахвотна выйшаў. Быкаў.
2. Стаць зашпіленым. Гузікі лёгка зашпіліліся.
зашпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.
Злучыць, змацаваць край адзення пры дапамозе засцежкі (гузікаў, аплікоў, кнопак, шпілек і пад.). Зашпіліць каўнер. Зашпіліць паліто. □ Сцяпан зашпіліў на ўсе гузікі шэры брызентавы плашч, падняў каўнер. Васілёнак. // Закрыць засцежку, злучыць часткі засцежкі. Зашпіліць гузік. Зашпіліць брошку.
зашпі́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашпільваць — зашпіліць.
зашпі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1. Незак. да зашпіліцца.
2. Зал. да зашпільваць, зашпіляць.
зашпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зашпіліць.
за́шпілька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Прыстасаванне для зашпільвання адзення і інш.; засцежка.