Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зашапта́цца, ‑шапчуся, ‑шэпчашся, ‑шэпчацца; зак.

Пачаць таптацца. // Пашаптацца. Людзі зашапталіся і пасля няёмкага маўчання загаварылі зноў. Няхай.

зашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак.

Пачаць шаптаць. // Прашаптаць. — Міхалка, ты спіш? — моцна зашаптаў за сцяною Скуратовіч. Чорны.

зашапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; зак.

Разм. Пачаць шапялявіць. // Прашапялявіць. — Ты ў мяне, Эльзі, заўсёды толькі жартачкі [строіш], — зашапялявіў дзед. Брыль.

зашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Пачаць шараваць.

зашаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты шэранню; заінелы. Ледзь зашаранелыя, лісты шапацелі пад нагамі і не давалі глыбока правальвацца ў набраклым вадою балоце. Федасеенка.

зашаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца шэранню; заінець. Дрэвы зашаранелі.

зашарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм. Пачаць шарахцець.

заша́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шаркаць. // Прашаркаць. Зашаркалі хуткія крокі, і праз момант яму [Лемяшэвічу] адчынілі. Шамякін.

зашархаце́ць, ‑ціць; зак.

Разм. Пачаць шархацець. // Прашархацець. Зашархацела за плотам, падышоў другі паставы. Пестрак.

заша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Пачаць шарыць.