Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зачу́млены, ‑ая, ‑ае.

Заражаны чумой. Зачумленае месца. Зачумленая жывёла. / у знач. наз. зачу́млены, ‑ага, м.; зачу́мленая, ‑ай, ж. [Валодзя] нахіліўся да дзяўчыны, відаць, намерваючыся ўзяць яе за руку, але Ларыса адхінулася ад яго, як ад зачумленага. Даніленка.

зачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць чухацца.

зачу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чухаць.

зачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.

Абл. Пачуць. На золку Даніла выйшаў на двор і зачуў: як быццам грукаюць капыты на вуліцы. Лужанін.

зачха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць часта чхаць. Горкі пыл, якога ён наглытаўся, непрыемна пяршыў у горле, і немец зачхаўся. Якімовіч.

зачха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чхаць.

зачы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць чыкаць.

зачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыкільгаць. / Пайсці, кульгаючы, чыкільгаючы. [Аляксей] рашуча зачыкільгаў да акна. Карпаў.

зачыкільгі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыкільгікаць. // Пайсці, кульгаючы, чыкільгікаючы. Язэп зачыкільгікаў да дзвярэй. Асіпенка.

зачыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць чыкіляць. // Пайсці, кульгаючы, чыкіляючы.