зацугля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Закласці ў рот каню цуглі; закілзаць. — Зацугляй каня, а то, глядзі, разнясе! — крыкнуў наўздагон селяніну другі фурманшчык. Колас. / у перан. ужыв. Усе дзівіліся, як Юлька зацугляла Анкуду, шалёную дурноту з галавы выбіла. Карамазаў.
зацукрава́цца, ‑руецца; зак.
Загусцець, выдзеліўшы цукар (пра варэнне, мёд). Мёд зацукраваўся.
зацукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Прыгатаваць у цукровым сіропе (фрукты, ягады). Зацукраваць вішні.
зацукро́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацукравацца.
2. Зал. да зацукроўваць.
зацукро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацукраваць.
зацурча́ць і зацурчэ́ць, ‑чыць; зак.
Разм. Пачаць цурчаць, цурчэць.
зацухмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацухмоліць.
2. у знач. прым. Брудны, зашмальцаваны. Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі, зялёныя шапкі. Грахоўскі.
зацухмо́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Зацухмоліць сябе; зашмальцавацца.
зацухмо́ліць, ‑ло, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Забрудзіць, запэцкаць што‑н. Зацухмоліць сукенку.
зацухмо́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацухмоліцца.
2. Зал. да зацухмольваць.