Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энергаёмісты, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе вялікай колькасці энергіі (у 1 знач.). Энергаёмістая галіна прамысловасці.

энергазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне патрэб у энергіі.

энергапо́езд, ‑а, М ‑дзе. м.

Перасоўная электрастанцыю, абсталяваная на чыгуначныя платформах ці ў вагонах.

энергасістэ́ма, ‑ы, ж.

Энергетычная сістэма.

энергаўзбро́енасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць энергіі на якую‑н. вытворчую адзінку (завод, фабрыку, цэх і пад.). Энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі.

энергацягні́к, ‑а, м.

Тое, што і энергапоезд.

энергеты́зм, ‑у, м.

Ідэалістычная плынь у буржуазнай філасофіі і прыродазнаўстве канца 19 — пачатку 20 стст., якая зводзіць усе з’явы прыроды і духоўнага свету да відазмяненняў энергіі, пазбаўленай матэрыяльнай асновы.

энерге́тык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне энергетыкі (у 1 знач.). // Працаўнік энергетычнай прамысловасці. Энергетыкі ў спешным парадку навешвалі на мачты правады высакавольтавай лініі. Паслядовіч.

энерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Галіна народнай гаспадаркі, якая ўключае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі. Развіццё энергетыкі. □ Разам з моладдзю іншых нацыянальнасцей юнакі і дзяўчаты нашай рэспублікі актыўна працуюць на будоўлях важнейшых прадпрыемстваў прамысловасці і энергетыкі краіны. «Маладосць». // Галіна тэхнікі, якая занята выпрацоўкай, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем энергіі ў розных яе формах. Энергетыка сельскай гаспадаркі. Энергетыка прамысловасці. // Вучэнне аб выкарыстанні ў народнай гаспадарцы розных відаў энергіі. Курс энергетыкі. // Тэхнічнае аснашчэнне, якое выкарыстоўваецца для выпрацоўкі, пераўтварэння, перадачы, размеркавання і выкарыстання энергіі ў розных яе формах. Перасоўная энергетыка.

2. Спец. Прынцып дзеяння, механізм чаго‑н. Энергетыка клеткі.

•••

Ядзерная энергетыка — а) галіна энергетыкі, якая выкарыстоўвае ядзерную энергію для электрыфікацыі і цеплафікацыі; б) галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі пераўтварэння ядзернай энергіі ў электрычную і цеплавую.

энергеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з энергетыкай, з атрыманнем і выкарыстаннем энергіі. Энергетычныя крыніцы. Энергетычныя рэсурсы. // Прызначаны для атрымання якой‑н. энергіі. Энергетычнае паліва. Энергетычны вугаль.

2. Які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.). Энергетычная база сельскай гаспадаркі.