цю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Дробная чародная рыба сямейства селядцовых.
цюльпа́к, ‑а, м.
Абл. Тоўсты абрубак бервяна. Быў ён [чалавек] высокі і яму нязручна было сядзець на нізкім сасновым цюльпаку. Лынькоў.
цюльпа́н, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі. Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў. Даніленка.
2. ‑а. Кветка гэтай расліны.
[Іт. tulipano.]
цюльпанападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае цюльпан, падобны на цюльпан.
цюлюлю́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. цюлюлюкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
цюлюлю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абзывацца гукамі, падобнымі на цю-лю-лю (пра некаторых птушак).
цюпа́га, ‑і, ДМ ‑пазе, ж.
Горная сякера. Эх, каб ведаў я, хлапчына, Дзе схаваныя ў магнатаў Бочкі поўныя і скрыні Срэбра, золата, дукатаў, — Сваёй востраю цюпагай Я разбіў бы іх, рассыпаў. Танк.
цю́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці памалу, малымі крокамі. За возам цюпала жанчына. Сачанка. За .. [бухгалтарам] цюпала ў боціках пульхная дзяўчына з напудраным носам. Пестрак.
цю́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Разм. Ежа з квасу або малака і накрышаных кусочкаў хлеба, скарынак.
цюрбо́, нескл., н.
Промыславая рыба атрада камбалападобных.