заатланты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца за Атлантычным акіянам. Заатлантычныя краіны.
заатэ́хнік, ‑а; м.
Спецыяліст у галіне заатэхніі, заатэхнікі.
заатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Тое, што і заатэхнія.
заатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да заатэхніі. Заатэхнічныя курсы. Заатэхнічная лабараторыя.
заатэ́хнія, ‑і, ж.
Навука аб гадоўлі і правільным выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.
заафе́рма, ‑ы, ж.
Спец. Жывёлагадоўчая ферма.
заахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.
Адчуць жаданне, ахвоту да чаго‑н.; падахвоціцца. [Янка] яшчэ болей павесялеў, калі Лабановіч раптам заахвоціўся прайсціся разам да мястэчка Стаўбуны. Колас. [Ірынка] усё гаварыла, як дарослая, і, як дарослая, пачынала рабіць усё ў доме. Заахвоцілася нават раз мыць падлогу. Чорны.
заахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што.
Выклікаць ахвоту да чаго‑н., жаданне займацца чым‑н. Я сеў на парозе і з цікавасцю пачаў слухаць гаваркую бабулю, час ад часу ўстаўляючы толькі асобныя словы, каб заахвоціць яе да размовы. Няхай. Каб заахвоціць чырвонаармейцаў да вучобы, я пачаў чытаць ім урыўкі з класічных твораў Гогаля, Л. Талстога, Чэхава, Горкага. Сяргейчык.
заахво́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заахвоціць.
заахво́чвальны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для заахвочвання. Заахвочвальныя ўзнагароды. Заахвочвальныя прэміі.