вя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вязаць (у 1, 3 знач.).
2. Спосаб вязання. Ручная, машынная вязка.
3. Р мн. ‑зак. Звязак аднародных прадметаў, звязаны ахапак чаго‑н. Вязка галля. Вязка абаранкаў. Вязка травы.
вя́зкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вязкага. Вязкасць гліны. Вязкасць масла.
вя́зкі, ‑ая, ‑ае.
Клейкі, ліпкі, цягучы. Вязкі грунт. Вязкае масла. □ Пачынаецца нізіна. Зямля стала вязкай, усюды купіны, .. шмат вываратняў. Самуйлёнак.
вя́зніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вязня.
вя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Апускацца, нападаць у што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае; грузнуць. Ногі ў вялізных, поўных халоднай вады, гумавых ботах, .. вязнуць у дрыгве. В. Вольскі. Вязнучы ў снягу, Коля пайшоў за санямі. Якімовіч.
вязь, ‑і, ж.
1. Узор, створаны спляценнем якіх‑н. ліній. Вязь агароджы. // Спосаб спорнага, дробнага пісьма, пры якім некаторыя літары злучаюцца ў адно цэлае.
2. Тое, што і вязка (у 2 знач.).
3. Разм. Тое, чым вяжуць, звязваюць. Свёкар стаяў унізе і церабіў галіны на тонкім беразняку, прывезеным на вязь. Васілевіч.
вязьмо́, ‑а; мн. вёзьмы, ‑аў; н.
1. Абл. Перавясла. Ці даўно нас вялі васільковыя сцежкі?.. Залатыя снапы, залатое вязьмо, апавітыя сонцам усмешкі. Кляшторны.
2. Уст. Складанае спляценне чаго‑н.; вузел. Маўчыць стары. Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі — туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін. Дудар.
вя́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. вякаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.
вя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Падаваць час ад часу слабы голас. Каты.. церліся каля гаспадарскіх ног і па-блазенску дакучліва вякалі. Брыль.
2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.