Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтазбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для зборкі аўтамабіляў. Аўтазборачны цэх.

аўтазбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зборка аўтамабіляў.

аўтаінспе́ктар, ‑а, м.

Службовая асоба, якая занята наглядам за правільнасцю аўтамабільнага і інш. руху на дарогах.

аўтаінспе́кцыя, ‑і, ж.

Нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд.

аўтакало́на, ‑ы, ж.

Група аўтамабіляў, якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным. // Прадпрыемства аўтатранспарту.

аўтакарму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Кармушка, у якую корм для жывёлы паступае аўтаматычна.

аўтака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу.

аўтакла́ў, ‑лава, м.

Пасудзіна, прызначаная для награвання чаго‑н. пад высокім ціскам.

[Фр. autoclave ад грэч. autos — сам і лац. clavis — ключ.]

аўтакра́ма, ‑ы, ж.

Аўтобус, прыстасаваны пад пераезны магазін.

аўтакра́н, ‑а, м.

Грузападымальны кран на аўтамабільным шасі.