Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыва, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.

альто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альта.

альтруі́зм, ‑у, м.

Бескарыслівае служэнне іншым, гатоўнасць ахвяраваць для другіх сваімі асабістымі інтарэсамі; проціл. эгаізм.

[Фр. altruisme.]

альтруі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму.

альтруі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, Р мн. ‑так; ж.

Жан. да альтруіст.

альтруісты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць альтруістычнага.

альтруісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да альтруізму, заснаваны на альтруізме, прасякнуты альтруізмам. Альтруістычны ўчынак.

альтыме́тр, ‑а, м.

Авіяцыйны барометр, які паказвае ў метрах вышыню пад’ёму; вышынямер.

[Ад. лац. altus — высокі і грэч. metreo — мераю.]

альты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на альце.

альтэра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Павышэнне або паніжэнне гуку на паўтона або на цэлы тон.

[Ад лац. alteratio — змяненне.]