Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

заціка́ўленасць, ‑і, ж.

Стан зацікаўленага; інтарэс, цікавасць да чаго‑н. Матэрыяльная зацікаўленасць. □ У зале неспакойна. Няма зацікаўленасці да прамовы Гарбулёва, якога чулі шмат разоў. Бядуля.

заціка́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацікавіць.

2. у знач. прым. Які праяўляе або вырашае цікавасць да каго‑, чаго‑н. [Нор] усюды сустракаў зацікаўленыя позіркі, адусюль глядзелі на яго. Шамякін. Зыблюк у момант адхіснуўся ад Карніцкага і зрабіў такі ўважлівы выгляд, нібы ён самы зацікаўлены слухач. Паслядовіч.

3. у знач. прым. Звязаны практычнымі інтарэсамі з якой‑н. справай. Зацікаўленая асоба. Зацікаўленыя краіны.

заціка́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацікавіцца.

2. Зал. да зацікаўліваць.

заціка́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацікавіць.

заці́каць, ‑ае; зак.

Пачаць цікаць.

заціна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зацяцца.

заціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацяць.

заціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заціраць — зацерці.

заціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацерціся.

2. Зал. да заціраць.

заціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацерці.