захма́раны, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба. Асіпенка. Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха... Мележ.
захма́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца за хмарамі. Захмарная вышыня.
захма́рыцца 1, ‑рылда; зак.
Зрабіцца хмарным. Неба захмарылася. / у безас. ужыв. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось.
захма́рыцца 2, ‑рыцца; безас. зак.
Пачаць хмарыцца.
захма́рыць 1, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць хмарным. Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы. Вялюгін. / у безас. ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара. Кірэенка.
2. перан.; каго-што. Засмуціць, замаркоціць. Пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла [Васіля]. Мележ.
захма́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.
Пачаць хмарыць.
захму́раны, ‑ая, ‑ае.
Нахмураны, пахмурны. Максіму кінуўся ў вочы.. несамавіты выгляд [Сцяпана]: казацкія вусы неяк бездапаможна павіслі на захмураным твары. Машара.
захму́рыцца 1, ‑рыцца; зак.
Зрабіцца хмурным. Далягляд захмурыўся. □ Ад самоты захмурыўся Твар дзявочы. Кірэенка.
захму́рыцца 2, ‑рыцца; безас. зак.
Пачаць хмурыцца.