захіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Засланіць, прыкрыць чым‑н. Пеця спачатку прысеў, пасля лёг у разору і Рукамі захінуў галаву. Сіняўскі. На нейкі Міг наперадзе мільгануў твар Яльцова, але яго тут жа захінулі нейчыя плечы. Савіцкі. // Пасунуўшы (фіранку і пад.), закрыць што‑н. Дзірынг загадаў захінуць фіранкі на вокнах. Новікаў.
2. Ахінуць чым‑н., закруціць у што‑н. Збанок ён захінуў кажушком. Хомчанка. [Ранены] не чуў.., як захінулі яго ў пасцілку, перанеслі ў хату і, перавязаўшы раны, паклалі на цёплую печ. Стаховіч. // Закінуць адзін край адзежыны на другі. Глушак захінуў полы кажуха, і зноў нагнаў на твар санлівасць. Мележ.
3. Схаваць куды‑н., за што‑н. Міроніха стала.. рознымі знакамі паказваць.. [Аўдулі], каб яна захінула куды-небудзь малако. Ермаловіч. [Ігар] паспрабаваў зазірнуць у сумку, але Андрэй захінуў яе за сябе. Ваданосаў.
захіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць хістацца. // Хіснуцца некалькі разоў запар. Антонік захістаўся і пачаў валіцца. Мележ.
захіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць хістаць.
захіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць хіхікаць.
захла́міцца, ‑міцца; зак.
Стаць захламленым. [Міхаіл Пятровіч] выявіў, што лес моцна захламіўся. Шчарбатаў.
захла́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Засмеціць, заваліць хламам. — Зноў ты ўвесь пакой захламіў. Неадкладна прыбяры гэта смецце! «Звязда».
захла́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад захламіць.
2. у знач. прым. Засмечаны, завалены хламам. Работы ў другім корпусе было шмат. Шаснаццаць абадраных пакояў, восем паўразбітых грубак, даўжэзны захламлены калідор. Нядзведскі.
захламля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да захламіцца.
2. Зал. да захламляць.
захламля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да захламіць.