захваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.
Разм. Захапіць. Такіх было тут жартаў, смехаў, Што ўсіх трасло і калаціла, І дзядзьку смехам захваціла. Колас.
захво́рванне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. захворваць — захварэць; узнікненне хваробы. Прадухіліць захворванне.
2. Тое, што і хвароба. Інфекцыйныя захворванні.
захво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да захварэць.
захілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
Засланіцца, загарадзіцца чым‑н. Пішчыкаў, жмурачыся ад сонца, насунуў фуражку, захіліўся казырком, як стрэшкай. Алешка.
захілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.
Разм. Засланіць, загарадзіць чым‑н. Нахіліць твар рукамі. □ Змрок, нібы аканіцамі, захіліў вокны, у хаце зрабілася цёмна. Чарот. [Жанчына] рухава ўстала, сваёй постаццю захіліла акно. Пестрак.
захіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да захіліцца.
2. Зал. да захіляць.
захіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да захіліць.
захіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захінуцца.
2. Зал. да захінаць.
захіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да захінуць.
захіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Засланіцца, прыкрыцца чым‑н. [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў і яшчэ больш нястрымным. Быкаў. / у перан. ужыв. Пакрывалам бялёсых туманаў захінуўся шырокі прастор. Машара. // Пасунуўшыся, закрыцца. Нават пасля таго, як захінулася заслона, гледачы ніяк не маглі суняцца ад смеху. Ус.
2. Ахінуць сябе чым‑н., закруціцца ў што‑н. Міхаліна захінулася кажушком і пайшла. Грамовіч. [Гвардыян] мацней захінуўся ў футра і няпэўнаю ступою пасунуўся да дзвярэй. Зарэцкі. // Разм. Захінуць на сабе краі вопраткі. — Халат расшпіліўся, захініся.
3. Схавацца дзе‑н., за што‑н. Захінуцца за вугал. □ Я захінуўся за куст, насцярожыўся — у цемры расла, набліжалася да лазняку чыясьці постаць. Сачанка. А як жа.. [Танечку] не знайсці, калі яна стаіць побач з табой, рукой дастанеш! Нават не здагадаецца захінуцца куды-небудзь пад ложак ці пад канапу. Рылько. Куды ў пануры гэткі дзень ісці? Дзе захінешся, куды дзенешся? Танк.