Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зафарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зафарбоўваць — зафарбаваць.

зафармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе.

Зак. да фармаваць.

зафарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; зак.

Разм. Пачаць фарсіць.

зафаршырава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зафаршыраваць.

зафаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Начыніць фаршам. Зафаршыраваць рыбу.

зафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Зашыць вялікімі шыўкамі. Зафастрыгаваць рукаў сукенкі.

зафастрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зафастрыгоўваць.

зафастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зафастрыгаваць.

зафатаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., каго-што.

Зняць на фотаплёнку; сфатаграфаваць. Паміж Дняпром і прытокам яго Друццю на былым старажытным замчышчы знайшоў і адразу зафатаграфаваў Шчакаціхін масіўную прысадзістую чатырохвугольную камяніцу. Ліс.

зафіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Адлюстраваць, адзначыць, перадаць пры дапамозе малюнка, апісання, фатаграфіі і пад. Кантрольны аўтамат-лічыльнік.. зафіксаваў праход нашай машыны. Лынькоў. Зразумела, што пісьмовыя помнікі не зафіксавалі ўсяго багацця канкрэтных разнавіднасцей словазлучэнняў, уласцівых жывой мове. «Весці АН БССР». Усё адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці. В. Вольскі. // (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.). Замацаваць у памяці, свядомасці. [Аповесць] — кавалак самога жыцця, зафіксаванага ў чэпкай памяці падлетка і праўдзіва, без прэтэнзіі перададзенага на паперы. «Полымя».

2. Затрымаць што‑н. у пэўным становішчы; затрымацца ў пэўным становішчы. Гімнаст зафіксаваў стойку.

3. Замацаваць, апрацаваўшы фіксажам. Зафіксаваць здымак.